На беларуска-польскай мяжы знойдзена цела грамадзяніна Ірака — ДПК Беларусі
У ДПК РБ кажуць, што польскія службы перыядычна выцясняюць мігрантаў у Беларусь / ілюстрацыйнае фота @gpkgovby
У Дзяржаўным памежным камітэце заявілі аб выяўленні яшчэ аднаго трупа бежанца. Цела знайшлі ў пяці метрах ад загарод на мяжы з Польшчай. Загінулы, як мяркуецца, грамадзянін Ірака 2001 года нараджэння.
Яго знайшлі недалёка ад вадапропуску. У беларускім ДПК выказалі здагадку, што цела было падкінута. "Рашоткі, якія зачыняюць тэхналагічную адтуліну, маюць магчымасць падымацца з польскага боку. Паводле папярэдніх звестак, менавіта праз вфдапропуск труп быў перамешчаны на беларускую тэрыторыю", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Там таксама ўдакладнілі, што з пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай гэта дванаццатая падобная смерць уцекача.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.