На беларуска-ўкраінскай мяжы спыняўся аўтарух у двух пунктах пропуску

На беларуска-ўкраінскай мяжы спыняўся аўтарух у двух пунктах пропуску

Зранку 12 снежня спыняўся аўтарух на беларуска-ўкраінскай мяжы ў двух пунктах пропуску — Весялоўка-Сянькоўка і Новая Гута — Новыя Ярылавічы. Як паведамляе БЕЛТА, прычынай гэты праблемаў стаў збой у праграмным забеспячэнні ўкраінскіх мытнікаў. У каментары БелаПАН прэс-сакратар Памежнаг камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка ўдакладніў, што ўкраінскія мытнікі проста не мелі магчымасці афармляць транспарт.

Пасля 11-й гадзіны ўсе пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы сталі працаваць у штатным рэжыме.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі