На беларуска-ўкраінскай мяжы завярнулі групу расійскіх ультрас

На беларуска-ўкраінскай мяжы завярнулі групу расійскіх ультрас

Украінскія памежнікі не прапусцілі на сваю тэрыторыю 4 грамадзянаў Расіі, якія ехалі праз Беларусь. Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на прэс-служба ўкраінскіх памежнікаў, расіяне ва ўзросце ад 21 да 28 гадоў перасякалі мяжу ў пункце пропуску “Новыя Ярылавічы” аўтамабілем “Форд”.

“Мужчыны не маглі выразна паведаміць мэту свайго падарожжа ва Украіну і не мелі пацвярджальных дакументаў, таксама памежнікі вызначылі, што яны належаць да “ультрас” расійскага ФК “Тарпеда”, — гаворыцца ў паведамленьні.

Памежнікі заяўляюць, што падчас агляду ў расеянаў выявілі сімволіку з “агрэсіўнымі элемэнтамі выяваў фанатаў-ультрас футбольнага клуба”.

26 траўня, на стадыёне “Алімпійскі” у Кіеве адбудзецца фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім згуляюць іспанскі “Рэал” і англійскі “Ліверпуль”. У Кіеве ўзмоцненыя захады бяспекі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі