На Беларускай чыгунцы скралі рэкордную колькасць інвентара строгага ўліку
Прыстасаванне, прызначанае для памяншэння хуткасці або прыпынку вагонаў
На Беларускай чыгунцы скралі рэкордную колькасць інвентара строгага ўліку — тармазных чаравікаў. Здарэнне адбылося ў пачатку 2025 года. Як піша belzhd.com, з розніцай у 4 дні з пад'язных шляхоў прамысловых прадпрыемстваў, якія прымыкаюць да станцыйных шляхоў чыгункі, зніклі 13 тармазных чаравікаў. Спачатку адзін знік каля станцыі Чэпіна на Віцебшчыне, пасля яшчэ 12 — каля станцыі Ганцавічы. Апошнія былі ў спецыяльнай металічнай скрыні.
Ганцавіцкім выпадкам зацікавілася не толькі міліцыя, але і КДБ. Справа ў тым, што скрадзены інвентар патэнцыйна можа быць выкарыстаны для здзяйснення актаў тэрарызму на чыгунцы. У выпадку цяжкіх наступстваў асоба, якая адказвала за захоўванне, патрапляе пад крымінальную адказнасць. Не выключаны і варыянт крадзяжу маргінальнымі асобамі з мэтай здачы ў пункт скупкі металалому.
Тармазны чаравік — гэта прыстасаванне, прызначанае для памяншэння хуткасці або прыпынку вагонаў. Яны прадухіляюць іх самаадвольны або несанкцыянаваны рух.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.