На беларускіх тэлеканалах трансляцыі з матчу "Зеніт" — "Дынама" (Мінск) не будзе

На беларускіх тэлеканалах трансляцыі з матчу "Зеніт" — "Дынама" (Мінск) не будзе

На беларускіх тэлеканалах трансляцыі з Санкт-Пецярбурга з матчу 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы "Зеніт""Дынама" (Мінск) не будзе. Пра гэта паведамляе прэс-служба дынамаўцаў: "На жаль, мы вымушаныя канстатаваць, што ні ў прамым тэлеэфіры, ні ў інтэрнэт-трансляцыі на сайце мінскага "Дынама" матч паказаны не будзе. Усе правы на паказ матчу знаходзяцца ў тэлеканала "Матч-ТВ". Падпісчыкі канала ўбачаць матч на канале "Матч-ТВ. Прэм'ер". Дарэчы, ён даступны ў беларускіх аператараў (напрыклад, у пакеце "Zala").

Сайт by.tribuna.com нагадвае, што тыдзень таму матч каманд на мінскім стадыёне "Дынама" не быў паказаны на расійскіх тэлеканалах. Перамовы вяліся, але з ФК "Дынама-Мінск" расіяне дамовіцца не змаглі з-за заяўленага кошту на трансляцыю.

Мінскае "Дынама" ў хатнім матчы разграміла "Зеніт" (4:0) і мае выдатныя шанцы на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы.

"Беларусь 5" пакажа матч "Дынама" (Брэст) — "Апалон" (Кіпр), пачатак у 20:45. У гасцях дынамаўцы прайгралі з лікам 0:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі