На беразе Чорнага мора арыштавалі базу адпачынку, якая належала заводу з Гомеля
База адпачынку пад Адэсай
На беразе Чорнага мора ў Грыбаўцы пад Адэсай арыштавалі базу адпачынку "Прамень", якая належала Гомельскаму радыёзаводу (ужо некалькі гадоў уваходзіць у склад ААТ "Гомсельмаш"). Адпаведнае рашэнне прыняў суд Прыморскага раёна Адэсы.
Летась Украіна ўвяла да беларускага прадпрыемства спецыяльныя санкцыі ў сувязі з садзейнічаннем узброенай агрэсіі РФ — там рамантавалася расійская вайсковая тэхніка і абсталяванне.
Украіна і раней арыштоўвала маёмасць Беларусі, якая апынулася на яе тэрыторыі пасля пачатку расійскай агрэсіі. РБ страціла сотні вагонаў і цыстэрнаў, будаўнічую тэхніку, грузавікі, беларускае судна, верталёт, сталь, калійныя ўгнаенні ды шмат іншага. У Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі". Адказаць "сіметрычна" на гэта Украіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі не можа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.