На Браншчыне і Смаленшчыне затрымалі больш за 20 партый бульбы з Беларусі
Рассельгаснагляд заклапочаны тым, што пачасціліся выпадкі, калі беларускую бульбу вязуць у Расію без суправаджальных фітасанітарных дакументаў.
Адзначаецца, што адбываецца гэта ва ўмовах абмежавання на ўвоз бульбы на расійскую тэрыторыю з Еўрасаюза.
"Беларусь такую забарону не ўвяла, і мы не можам зразумець — ці сапраўды нам пастаўляецца беларуская бульба, ці яна ідзе транзітам з Еўропы, з Польшчы ці Нямеччыны", — цытуе словы кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта "Интерфакс-Запад".
Расіяне пагражаюць беларускаму боку "радыкальнымі мерамі".
Фота — ria.ru