На гэтым тыдні ў Беларусі чакаюцца замаразкі
На гэтым тыдні ў Беларусі будуць замаразкі. У аўторак, 30 красавіка, у начныя гадзіны чакаецца 1-7 градусаў цяпла (на Брэстчыне — да +9, у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей — замаразкі ад 0 да -2), у дзённыя — ад +11 да +18. Ападкі не прагназуюцца, інфармуе Белгідрамет.
У сераду, 1 траўня, умовы надвор'я будуць прыблізна такія ж, што і напярэдадні. Толькі на Гомельшчыне ўдзень магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Уначы ў чацвер, 2 траўня, будзе 1-7 градусаў са знакам плюс (месцамі магчымыя замаразкі ад 0 да -2), удзень — ад +12 да +18. Ападкі прагназуюцца толькі ўначы і раніцай месцамі ў Гомельскай вобласці.
У пятніцу, 3 траўня, у начныя гадзіны чакаецца ад +2 да +9 градусаў, удзень — 14-20 цяпла (на Гомельшчыне — да +22). Кароткачасовыя дажджы і навальніцы магчымыя толькі месцамі. На выходных будуць такія ж умовы надвор'я.