Мінскае "Дынама" перамагло "Гарадзею", ФК "Мінск" перайграў "Дынама-Брэст"

Мінскае "Дынама" перамагло "Гарадзею", ФК "Мінск" перайграў "Дынама-Брэст"

У нядзелю, 10 красавіка, прайшлі чарговыя матчы матчы другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Футбалісты мінскага "Дынама" на стадыёне "Трактар" абыгралі гасцей з "Гарадзеі" — 2:0.

Мазырская "Славія" ў гасцях у наваполацкага "Нафтан" апынулася мацнейшай за гаспадароў — 1:0. ФК "Мінск" са значнай перавагай святкаваў гасцявую перамогу над брэсцкім "Дынама" — 3:0. А сустрэчы "Слуцка" з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ" скончылася ўнічыю — 1:1.

Напярэдадні, у суботу, мінскі футбольны клуб "Крумкачы" выйграў у гродзенскага "Нёмана" — 2:1.  А "Іслач" з Мінскага раёна была мацнейшай за мікашэвіцкі "Граніт" — 1:0.

Заключныя гульні другога тура пройдуць 11 красавіка: барысаўскі БАТЭ сустрэнецца з салігорскім "Шахцёрам", а бабруйская "Белшына" — з "Віцебскам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі