На чэмпіянат па хакеі ў Мінск прыехалі заўзятары з 60 краін свету
На раніцу 5 траўня іх налічвалася 1653 чалавекі. Гэтыя замежнікі прыбылі ў Беларусь у бязвізавым парадку — па білетах ці папярэдняй рэгістрацыі.
Сярод "лідараў" па колькасці турыстаў — Польшча (каля 600 чалавек), Латвія (169), Нямеччына (144), Данія (78), Літва (62) і ЗША (49). Сустракаюцца заўзятары з такіх далёкіх краін, як Новая Зеландыя, Шры-Ланка, Тайвань, Бразілія, Ірак, Калумбія, Перу, Пакістан, Ісландыя, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, паведамляе партал tut.by.
Арганізатары хакейнага чэмпіянату свету, які стартуе ў Мінску 9 траўня, чакаюць да 20 тысяч заўзятараў з замежжа. 75% з іх будуць расіяне.
Фота — tut.by.