На "Чыжоўка-Арэне" адбылася масавая бойка хакеістаў

Бойка на лёдзе

Бойка на лёдзе / hockey.by

На "Чыжоўка-Арэне" адбылася масавая бойка хакеістаў (падобнае здаралася ў беларускім чэмпіянаце і раней). У той момант заканчваўся паўторны матч вышэйшай лігі паміж зборнай Беларусі U18 і "Дынама-Алімпікам".

Як піша hockey.by, спачатку на лёдзе счапіліся абаронца зборнай Павел Салавей і нападаючы дынамаўцаў Мікіта Вікулаў. Першы атрымаў 45 хвілін штрафу, другі — 25. Ужо праз хвіліну кінулі клюшкі, падзяліліся на пары і пачалі біцца ўсе хакеісты, якія былі на лёдзе. Нават брамнікі паспрабавалі счапіцца. Арбітры не адразу змаглі спыніць масавую бойку. У выніку каманды атрымалі 270 хвілін штрафу, а агулам за гульню іх набралі аж 337.

На "Чыжоўка-Арэне" адбылася масавая бойка хакеістаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі