На ЦТ па матэматыцы запісалася больш за 45 тысяч чалавек
На цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы запісалася 45 209 абітурыентаў. Такую лічбу ў каментары БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Па яго словах, гэта другі па папулярнасці прадмет цэнтралізаванага тэставання пасля рускай мовы.
Экзамен пачнецца сёння ў 11.00 па ўсёй краіне. Абітурыенты на павінныя мець пры сабе прыладаў сувязі і шпаргалак. За парушэнне яны будуць адхіленыя ад іспыту і не змогуць сёлета здаць яго нават у рэзервовыя дні.