На ЦТ школьнік саступае гімназісту ад 9 да 20 балаў (інфаграфіка)
У 2015 годзе сярэдні бал выпускнікоў школ на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове – 40 са 100, у гімназістаў – 60. Такая ж розніца ў выніках на экзаменах па рускай мове, англійскай мове.
Адносна падобна гімназісты і школьнікі здалі толькі геаграфію: розніца ў 9 балаў на карысць гімназістаў.
Прапануем інфаграфіку вынікаў тэставання двухгадовай даўнасці, дзе бачна, чым школа адрозніваецца ад гімназіі.
Нагадаем, міністэрства адукацыі збіраецца адмяніць экзамены за 5 клас у гімназіях, а таксама зрабіць адукацыйныя праграмы такімі ж, як у школах.