На “Даём рады” :B:N: прадставяць новы трэк “Хвалі”
На фестывалі “Даём рады”, які адбудзецца 27 лютага ў клубе Re:Public, гурт :B:N: прэзентуе новую песню “Хвалі”. Тэкст да яе напісаў гітарыст IQ48 Яўген Бузоўскі. Трэк ужо запісаны і знаходзіцца на звядзенні ў Кіеве.
“Наша песня запісаная пры дапамозе новых гукаў — нам самім цікава, што атрымаецца, бо мы шмат эксперыментавалі на студыі і, апроч гітары, выкарыстоўвалі іншыя інструменты”, — інтрыгуе лідар гурта Алесь Лютыч.
Цяпер гурт заняты студыйнай працай. Па словах Лютыча, у “распрацоўцы” каманды — 7 новых трэкаў, таму не выключана, што напрыканцы года :B:N: выпусцяць новы альбом.