На Дзень дэсантніка ў Гомелі адключаюць фантаны

Пяты год запар у Гомелі на Дзень дэсантніка адключаюць фантаны, інфармуе Onliner.by. Сёлета, 2 жніўня па распараджэнні гарвыканкама яны зноў не будуць працаваць. На прадпрыемстве “Гомельская гарадская ЖКГ” паведамілі, што фантаны адключаюць, бо “запланаваныя прафілактычныя працы”.

У горадзе таксама не будзе афіцыйных забаўляльных мерапрыемстваў для былых байцоў мабільных сіл. Ужо некалькі год маладыя людзі збіраюцца ў зарэчнай зоне Сожа або проста гуляюць па горадзе.

Зрэшты, тыя, хто служыў у сапраўдных паветрана-дэсантных войсках, даўно не захапляюцца купаннем у фантанах. А маладзейшыя ўсё яшчэ падыходзяць да асушаных месцаў традыцыйнага купання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі