На Еўра-2016 зборныя Румыніі і Швейцарыі згулялі ўнічыю — 1:1

На Еўра-2016 зборныя Румыніі і Швейцарыі згулялі ўнічыю — 1:1

Унічыю скончылася сустрэча камандаў Швейцарыі і Румыніі ў другім туры групавога этапу чэмпіянату Еўропы па футболе. Гульня, якая прайшла ў Парыжы 15 чэрвеня, завяршылася з лікам 1:1.

На 18-й хвіліне лік адкрыў румынскі паўабаронца Нікалае Станчу з пенальці. Аднак на 57-й хвіліне форвад швейцарцаў Адмір Мехмедзі аднавіў раўнавагу.

Нагадаем, што перад гэтым у Лілі сустракаліся зборныя Славакіі і Расіі. Матч скончыўся перамогай славацкай зборнай з лікам 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі