На франтавым відэа заўважылі матацыкл з нумарамі Гомельскай вобласці
Матацыкл з гомельскімі нумарамі
Матацыкл, зарэгістраваны ў Гомельскай вобласці, быў заўважаны на франтавым відэа, піша "Флагшток".
Атака з дрона на матацыкліста трапіла ў падборку ўдараў па ваенных цэлях з 1 па 10 чэрвеня на Херсонскім і Харкаўскім напрамках. Дрон ззаду атакаваў матацыкліста ў вайсковай форме. На матацыкле можна разгледзець рэгістрацыйны нумар Гомельскай вобласці 2852 АА-3.
У наступных кадрах матацыкліст ляжыць на ўзбочыне — верагодна, ён загінуў.
Як адзначае "Флагшток", невядома, як матацыкл трапіў ва Украіну. Тэхніка магла быць як скрадзеная, так і пастаўленая ў якасці дапамогі расійскім войскам.
Відэа з'явілася ў тг-канале Роберта Мадзяра — камандзіра 414-га асобнага батальёна ўдарных безпілотных авіяцыйных сістэм УСУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.