На фронце ва Украіне расіяне палююць на беларускіх добраахвотнікаў

Беларускі добраахвотнік ва Украіне / t.me/belwarriors/
Беларускі добраахвотнік ва Украіне / t.me/belwarriors/

На фронце ва Украіне расіяне палююць на беларускіх добраахвотнікаў. Яны ўзмоцнена спрабуюць іх знішчыць. Пра гэта выданню Politico распавялі некалькі байцоў палка Каліноўскага. Паводле іх слоў, каліноўцам даводзіцца пазбягаць размоў на беларускай мове па радыёсувязі.

"Калі рускія ведаюць, што мы знаходзімся насупраць іх, яны робяць усё магчымае, каб нацэліцца на нас", — кажа адзін з байцоў. Іншы дадае, што "калі мы з'яўляемся, некаторыя ўкраінскія салдаты скардзяцца — яны ведаюць, што, хутчэй за ўсё, стане горача".

Летась у баі пад Лісічанскам у расійскі палон трапілі двое беларускіх добраахвотнікаў. Іх пабрацімы не губляюць надзеі, што яны будуць абмененыя разам з іншымі байцамі Узброеных сіл Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі