На гэтым тыдні спёка ў Беларусі крыху адступіць

Калі ў аўторак чакаецца ўдзень ад 27 да 34 градусаў цяпла, дык у сераду-чацвер ужо 25-32, у асобных раёнах прагназуюцца дажджы і навальніцы.

Як адзначае БелаПАН, сіноптыкі ўскладаюць вялікія надзеі на атмасферны фронт, які насоўваецца з заходняй Еўропы і ўплыў якога беларусы адчуюць у пятніцу, 8 жніўня. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, навальніцы, месцамі магчымы град.

У выхадныя дні захаваецца цёплае надвор'е. Мінімальная тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны максімальная тэмпература паветра дасягне 24-30 цяпла, а на поўдні краіны і 32 градусаў. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі