На Гомельшчыне асудзілі трох мужчын, якія забілі і спалілі жанчыну

На Гомельшчыне асудзілі трох мужчын, якія забілі і спалілі жанчыну

Суд Кастрычніцкага раёна Гомельскай вобласці вынес прысуд па крымінальнай справе пра забойства, здзек з цела і ўкрывальніцтва злачынства. Асуджаныя па гэтай справе тры мужчыны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскі абласны суд.

Інцыдэнт адбыўся сёлета ў траўні ў аграгарадку Красная Слабада Кастрычніцкага раёна. Кампанія з трох мужчын і адной жанчыны выпівала ў доме аданго з іх. У нейкі момант адзін з гасцей пасварыўся з жанчынай і стаў яе біць кавалкам цэглы і палкай. Ад траўмаў яна памерла на месцы. Гаспадар дома і другі госць дапамаглі схаваць прылады забойства і сляды злачынства: перавезлі труп у лес і закапалі. Потым вырашылі, што цела схаванае недастаткова добра, і перавезлі ў іншае месца ў лесе. Там труп паклалі ў новую яму, падпалілі і праз нейкі час закапалі.

Суд прызнаў асноўнага фігуранта вінаватым у забойстве і прысудзіў яму 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен заплаціць пацярпелым кампенсацыю маральнай шкоды ў 50 тысяч рублёў. 

Двух іншых мужчын прызналі вінаватымі ва ўкрывальніцтве асобы, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства, яго прыладаў і слядоў. Адзін з іх асуджаны на 1 год 10 месяцаў, другі — 1 год 6 месяцаў. Адбываць пакаранне яны будуць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Больш важных падзей у выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі