На Гомельшчыне памежнікі заклікаюць мясцовых жыхароў "быць пільнымі"

Беларускі памежнік / vk.com/gpkgovby
Беларускі памежнік / vk.com/gpkgovby

На Гомельшчыне беларускія памежнікі заклікаюць мясцовых жыхароў "быць пільнымі". Як піша газета "Жыццё Палесся", Мазырскі памежны атрад чакае ад іх "сігналаў" пра людзей, якія спрабуюць нелегальна перайсці мяжу ці цікавяцца такімі магчымасцямі, альбо аховай. Асабліва памежнікаў цікавяць замежнікі і аўтамабілі з рэгістрацыйнымі знакамі замежных краін, таксоўкі. Таксама жыхароў памежных з Украінай раёнаў просяць паведамляць пра дроны, якія пралятаюць блізка ад мяжы.

Мазырскі памежны атрад нагадвае, што часова абмежаваны ўезд і перасоўванне ў памежнай паласе ў Лоеўскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Парушальнікам пагражае штраф.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі