На "Гродна Азоце" спынялася аддзяленне азотнай кіслаты
6 снежня на прадпрыемстве "Гродна Азот" спрацавала тэхналагічнае блакаванне. У выніку была прыпыненая праца аддзялення азотнай кіслаты цэха АКіКАС, піша карпаратыўнае выданне "Гродненский химик".
7 снежня аддзяленне ўключылі ў працу. Паведамляецца, што пры гэтым адбылося кароткачасовае павелічэнне ўтрымання NOx у дымавых газах. Газы набылі характэрнае чырвона-бурае адценне.
Падчас правядзення пускавых аперацый вёўся кантроль за якасцю атмасфернага паветра на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы свабоднай эканамічнай зоны з улікам напрамку ветру.
Пагрозы гораду, экалогіі ды жыхарам няма, заяўляюць на "Гродна Азоце".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.