На "Гродна Азоце" загінуў рабочы

На "Гродна Азоце" загінуў рабочы

На "Гродна Азоце" загінуў рабочы. Адбылося гэта "пры трагічным збегу абставінаў пры правядзенні работ на бягучым рамонце цэха "Карбамід-3", піша gazeta.azot.by. На сайце выдання з'явілася "інфармацыйнае паведамленне аб няшчасным выпадку". Адзначаецца, што загінулы дэфэктаскапіст Уладзімір Дарашэнка быў вопытным работнікам — адпрацаваў на заводзе амаль 18 гадоў: "На сённяшні дзень ў прычынах трагедыі не ўстаноўлена відавочная віна наймальніка або работніка, але выпадак, які адбыўся, працягне дэталёва і аб'ектыўна разглядацца з прыцягненнем усіх службаў".

Днямі з "Гродна Азота" ў бальніцу трапілі два супрацоўнікі падраднай арганізацыі, якія выконвалі працы ў цэху "Аміяк-3". У нейкі момант прамысловыя альпіністы "адчулі пагаршэнне самаадчування". Адзін з іх — у рэанімацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі