На Гродзеншчыне аштрафавалі ксяндза, у яго канфіскавалі тэлефон

Суддзя прызнала святара вінаватым у "захоўванні з мэтай распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі" 

Суддзя прызнала святара вінаватым у "захоўванні з мэтай распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі"  / pixabay.com

На Гродзеншчыне на 1200 рублёў аштрафавалі ксяндза, у яго канфіскавалі мабільны тэлефон. Паўла Гедройця пакаралі за падпіскі ў Facebook, паведамляюць праваабаронцы.

Пра тое, што за "экстрэмізм" судзілі ксяндза з Гродзенскага раёна, пробашча касцёла вёсак Галынка і Пярстунь, стала вядома напярэдадні. Суд адбыўся яшчэ ў сакавіку. Адміністрацыйную справу разглядала суддзя Наталля Козел. Яна прызнала святара вінаватым у "захоўванні з мэтай распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі" аднаго з тг-каналаў, прызнаных у РБ "экстрэмісцкім".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі