На Хрышчаціку ставяць новую барыкаду каля будынка мэрыі

Як перадае ЛІГАБізнесІнформ, барыкаду будуюць, каб да будынка Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі не маглі пад'ехаць новыя аўтобусы з праваахоўнікамі.



Нагадаем, сёння каля 10-й гадзіны паводле мінскага часу будынак мэрыі, заняты прыхільнікамі Майдана, паспрабавалі ўзяць штурмам супрацоўнікі "Беркута". У адказ абаронцы мэрыі сталі паліваць іх вадой.



Па звестках з сацыяльных сетак, паўторная спроба штурму адбылася праз гадзіну. З мэрыі ў аўтобус "Беркута" кінулі ці то дымавыую шашку, ці то запальную сумесь. Пасля гэтага аўтобусы з'ехалі.



Фота — news.liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі