На Кальварыі затрымалі 23 удзельнікаў жалобнага марафону, сярод іх — дзіця

У гэтыя хвіліны невядомая жанчына ў РУУС патрабуе ўсіх назваць свае імёны і прозвішчы. Сама пры гэтым назвацца адмаўляецца.


Штогод памяць ахвяр ушаноўваецца 29 кастрычніка — у дзень, калі расстрэлы нявінных дзеячоў інтэлігенцыі ў Мінску дайшлі да піку. Сёння грамадскія актывісты пачалі мерапрыемства з ушанавання месца растрэлаў нявінных людзей на Кальварыйскіх могілках. Як звычайна, людзі ўсклалі кветкі, запалілі знічы і разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг. Акцыя працягнулася нядоўга — з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і папрасілі ўсіх удзельнікаў і журналістаў прайсці ў РУУС Фрунзенскага раёна для высвятлення асобаў.

Агулам былі затрыманыя 23 чалавекі, вядомыя імёны некаторых з іх — гэта Ілля Дабратвор з 8-гадовым сынам Яўсеем, Уладімір Раманоўскі, Максім Сямёнаў, Алесь Макаеў, Мікалай Бамбіза, Алесь Прысмакоў, Таццяна Францкевіч (маці палітвязня), Яўген Батура, сп-р Макаў, Ніна Багінская, Аляксей Шэін, Кацярына Садоўская, Галіна Сіўчык, Сяргей Ханжанкоў, Таццяна Уласенка. У міліцыі таксама знаходзіліся некалькі журналістаў, якіх адпусцілі праз гадзіну.


Пасля Кальварыйскіх могілак марафон мусіў працягвацца ў Драздах, Трасцянцы, Лошыцы і на Курапатах.

За некалькі хвілінаў да затрымання.

Здымак з Facebook Аляксея Шэіна, svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі