На кінафэсце ў Празе пакажуць фільм беларускай кінарэжысёркі
Ксенія Галубовіч / фота з яе акаўнту на facebook.com
Дакументальны фільм беларускай рэжысёркі Ксеніі Галубовіч заяўлены на буйны кінафэст у Празе.
Фільм удзельнічае ў кінакірмашы фестывалю. Ён яшчэ не да канца гатовы, таму аўтары будуць шукаць дададктвае фінансаванне. Відавочна, удзелу ў конкурсе і паказаў не будзе.
Стужка "I Made a Mistake Coming Here" прысвечаны тэме бежанства на прыкладзе гісторый людзей з розных краін, дзе адбыліся гуманітарныя катастрофы. Згадваецца там і міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза.
Фэст East Doc Forum пройдзе ў сталіцы Чэхіі 24-30 сакавіка. Гэта найбуйнейшы ўсходнееўрапейскі фестываль для дакументальнага кіно з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На ім кінематаграфісты атрымліваюць магчымасці для навучання, фінансавання, наладжвання кантактаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.