На мадэрнізацыю прадпрыемстваў Гомеля будзе выдаткавана $1,5 млрд

Ужо цяпер у Гомелі выпускаюць 42 мільёны квадратных метраў шкла за год. Пры гэтым у шкляной прамысловасці невысокая рэнтабельнасць вытворчасці, не больш за 20%. Чаго не скажаш пра энергаёмістасць: працаваць даводзіцца на імпартным газе, паведамляе тэлеканал АНТ. Зараз на мадэрнізаванай лініі ідзе ўстаноўка міні-ЦЭЦ на адпрацаваных пячных газах. Яна дасць магчымасць выпрацоўваць чацвёртую частку неабходнай электраэнергіі.

Паводле прагнозаў, пасля завяршэння мадэрнізацыі гамяльчане цалкам змогуць закрыць патрэбы ўнутранага шкляной рынку і пры гэтым 70% вырабаў адпраўляць на экспарт. Пра тое, ці думаюць у Гомелі, як будуць прадаваць шкло замежным пакупнікам, не паведамляецца.

Фота: novostrojka.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі