На Магілёўшчыне ўшануюць палякаў, якія змагаліся з фашызмам
12 кастрычніка ў пасёлку Леніна Горацкага раёна пройдуць урачыстысці.
Яны будуць прысвечаныя памяці загінулых пад Ленінам салдат 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. Сёлета адзначаецца 70-годдзе вядомай бітвы.
У мерапрыемствах прыме ўдзел дэлегацыя з Польшчы — каля 200 чалавек. На чале дэлегацыі будзе Ян Станіслаў Цеханоўскі — кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных.
Мерапрыемствы пачнуцца а 13-й урачыстым набажэнствам на Ваенных могілках у Леніне. Імшу правядзе Юзэф Гуздэк — палявы біскуп Польскага войска.
Бітва пад Ленінам адбылася 12—13 кастрычніка 1943 год. Яна стала баявым хрышчэннем польскіх падраздзяленняў, якія ваявалі разам з савецкімі войскамі. Да 1989 года акурат да гэтай даты ў Польшчы быў прымеркаваны Дзень Народнага Войска Польскага.
Фота — dom-polski.org