На Магілёўшчыне знайшлі целы двух немаўлятаў
Пра два выпадкі смерці нованароджаных на Магілёўшчыне паведамляе Следчы камітэт.
41-гадовая жыхарка Быхаўскага раёна звярнулася ў раённую лякарню па меддапамогу. Падчас абследавання медыкі пабачылі, што жанчына нядаўна нарадзіла.
У яе доме следчая група знайшла пад падлогай цела нованароджанай дзяўчынкі, загорнутае ў тканіну. Выявілася, што Устаноўлена, што жанчына не стаяла на ўліку па цяжарнасці і не звярталася па адпаведную медыцынскую дапамогу.
Быхаўскі райаддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце. Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне.
Акрамя таго, следчыя Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта праводзяць праверку па факце выяўлення яшчэ аднаго цела нованароджанай дзяўчынкі. Яе знайшлі на заводзе ўтылізацыі бытавых рэсурсаў. Следства мяркуе, што роды праходзілі не ў радзільні. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць асобу парадзіхі.
Рашэнне наконт крымінальнай справы будзе прымацца па выніках судова-медыцынскага даследавання цела нованароджанай i выяўлення прычыны смерцi.