На маладафронтаўца Васільева спынілі справу па "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў"
Камітэт дзяржбяспекі паведаміў маладафронтаўцу Раману Васільеву, што з яго знятыя абвінавачанні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў (частка 3 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу). Пра гэта хлопец напісаў у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Напярэдадні такія ж паведамленні атрымалі маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Сяргей Пальчэўскі. Таксама паведамлялася, што абвінавачанні знятыя з кіраўніка бабруйскага клуба "Патрыёт" Мікалая Міхалькова і яго сына Яна.
Аднак яшчэ 14 чалавек па-ранейшаму застаюцца за кратамі па "справе патрыётаў".