На матчы Лігі Еўропы ў Кіеве вывесілі вялізны банер "Жыве Беларусь!"

На матчы Лігі Еўропы ў Кіеве вывесілі вялізны банер "Жыве Беларусь!"

На матчы шостага тура групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы ў Кіеве паміж мясцовым "Дынама" і "Лугана" вывесілі вялізны банер "Жыве Беларусь!". Ён з'явіўся на трыбуне і трапіў у тэлетрансляцыю ў другім тайме. Банер прынеслі невядомыя балельшчыкі. Вісеў жа ён у дынамаўскім фан-сектары. Відэа можна пабачыць тут.

Кіеўскае "Дынама", дарэчы, згуляла з "Лугана" ўнічыю 1:1, заняло ў сваёй групе толькі трэцяе месца і з еўракубкам развіталася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі