На матчы мінскага "Дынама" з "Зенітам" на пустых трыбунах будуць толькі беларусы

На матчы мінскага "Дынама" з "Зенітам" на пустых трыбунах будуць толькі беларусы

На матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы паміж мінскім "Дынама" і "Зенітам" на стадыёне "Пятроўскі" ў Санкт-Пецярбургу будуць заўзятары. Як вядома, расійскі клуб быў пакараны УЕФА за паводзіны яго балельшчыкаў і гэты матч мусіць прайсці пры пустых трыбунах. Аднак правілы еўрапейскай федэрацыі дазваляюць прысутнасць да 200 заўзятараў у гасцявым сектары. Для гэтага беларусам трэба будзе купіць квіткі, інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Мінск". Падрабязна гл. тут.

Прысутнасць на пустых трыбунах заўзятараў "Дынама" будзе важнай падтрымкай для футбалістаў беларускага клуба, якія маюць выдатныя шанцы, каб выйсці ў плэй-оф Лігі Еўропы. У хатнім паядынку дынамаўцы сенсацыйна разграмілі "Зеніт" з лікам 4:0 (гл. відэа). Матч на "Пятроўскім" будзе судзіць брыгада арбітраў з Бельгіі на чале з Себасцьенам Дэльфер'ерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі