На матчы “Нёман” — БАТЭ ў заўзятараў забралі плакат з цытатай з Бібліі (фота)

На матчы “Нёман” — БАТЭ ў заўзятараў забралі плакат з цытатай з Бібліі (фота)

У Гродне на матчы футбольнага чэмпіянату Беларусі “Нёман”БАТЭ ў заўзятараў забралі плакат з цытатай з Бібліі. Сям’я Пятрэвіч вырашыла падтрымаць гродзенскі клуб малітвай: “Госпадзе, хто падобны да Цябе, які ратуеш слабога ад дужага. Псальм 35:10”. Пра гэты плакат згадвалі тэлекаментатары ў рэпартажы з матчу. Аднак у перапынку “незарэгістраваны банер” з трыбуны знік, яго ў заўзятараў канфіскавалі міліцыянеры. Як інфармуе сайт hrodna.life, змест надпісу не спадабаўся спецыялісту па бяспецы “Нёмана”.

“Мы хацелі, каб Бог дапамог любімай камандзе абыграць чэмпіёна краіны і менавіта таму прыйшлі з малітвай на матч. Пасля такога стаўлення нічога не хочацца рабіць”, — кажа Анастасія Пятрэвіч. Паводле яе слоў, плакат дапамагалі маляваць дзеці. Яны, дарэчы, прысутнічалі на гульні. Плакат пасля матчу Пятрэвічам не вярнулі. А “Нёман” у другім тайме прапусціў гол і прайграў БАТЭ — 0:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі