На месцы пошукаў зніклага батыскафа "Тытан" знайшлі яго абломкі

"Тытан" у апошнія дні апынуўся ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ / news.sky.com
"Тытан" у апошнія дні апынуўся ў цэнтры ўвагі сусветных СМІ / news.sky.com

22 чэрвеня на месцы пошукаў зніклага батыскафа "Тытан" у Атлантычным акіяне знайшлі фрагменты яго абломкаў (іх выявіў французскі глыбакаводны робат), паведамляе Sky News. 

Падводны апарат "Тытан" памерам з мікрааўтобус знік 19 чэрвеня амаль праз дзве гадзіны пасля спуску да абломкаў "Тытаніка" (яны знаходзяцца на глыбіні 3,8 км). Сувязь з надводным суднам падтрымкі знікла. Вядома, што на борце знаходзіліся пілот і чатыры турысты, у тым ліку мільярдэр Хэміш Хардынг.

У пошуку ўдзельнічалі берагавыя службы ЗША і Канады. Было вядома, што кіслароду на "Тытане" хопіць толькі на 96 гадзін. У чацвер кісларод мусіў скончыцца. Але загінулі людзі раней. Абломкі батыскафа сведчаць, што адбыўся накіраваны ўнутр выбух. З-за ціску вады падводны апарат з людзьмі літаральна сціснула.

Усе людзі, якія былі на "Тытане", афіцыйна прызнаныя загінулымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі