На МКАД падзенне матацыкла справакавала сутыкненне трох легкавікоў
На МКАД падзенне матацыкла справакавала сутыкненне адразу трох легкавых аўтамабіляў. Як паведамляе Мінская гарадская ДАІ ў сваім Тэлеграм-канале, здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 14:00 на 27-м км кальцавой дарогі каля Малінаўкі.
У 1-й паласе з боку вуліцы Громава ў кірунку праспекта Дзяржынскага ехаў матацыкл, які раптам упаў. Матацыкл вылецеў у 3-ю паласу, а яго кіроўца атрымаў пашкоджанні.
Кіроўца аднаго з легкавікоў пабачыў перад сабой матацыкл, што ляжаў на праезнай частцы, і рэзка затармазіў. Наезду ён пазбег, аднак яго “дагналі” іншыя легкавікі, якія не змаглі так хутка зрэагаваць.
У вынік тры легкавыя машыны атрымалі пашкоджанні. Ніхто з людзей, што былі ў іх, не пацярпеў