На МТЗ паказалі 4-мільённы трактар
23 лютага на МТЗ паказалі 4-мільённы трактар. Пасля яго прэзентацыі адбудзецца 18-кіламетровы ўрачысты прабег па Мінску 300-метровай калоны трактароў.
Мінскі трактарны завод існуе з 1946 года. Мільённы трактар быў сабраны восенню 1972-га, 2-мільённы — у 1984-м, а 3-мільённы — у 1995 годзе. Чаканне 4-мільённага трактара працягвалася 27 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.