На мясцовых выбарах у Францыі лідуе партыя Сарказі

На мясцовых выбарах у Францыі лідуе партыя экс-прэзідэнта краіны Нікаля Сарказі “Саюз за народны рух”. Пасля падліку каля 70% бюлетэняў для галасавання ў заканадаўчыя сходы дэпартаментаў гэтая партыя набірае 36,5% галасоў у першым туры.

За імі ідзе “Нацыянальны фронт” Марын Ле Пэн — 25,95% галасоў. Кіруючая партыя сацыялістаў займае трэцяе месца і мае каля 20%.

Лідар нацыяналістаў Марын Ле Пэн ужо заявіла, што прэм’ер-міністр Мануэль Вальс павінен сысці ў адстаўку, бо яго партыя паказала “вельмі нізкі вынік”, перадае ВВС.

Ілюстратыўнае фота з сайта forbes.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі