На мяжы Беларусі з ЕС стаіць болей за 2 тысячы фураў і 500 легкавікоў
На мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза сёння ўтварыліся вялізныя чэргі аўтамабіляў. Агулам налічваецца болей за 2 тысячы фураў і 500 легкавікоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Па стане на 16.00 на выездзе з Беларусі ў Літву “Каменным Логу” стаяла болей за 480 фураў, у “Катлоўцы” — 260, у “Беняконях” — 290, у “Прывалцы” — 250.
На латвійскай мяжы таксама напружаная сітуацыя: у “Грыгароўшчыне” — 310 грузавікоў, ва “Урбанах” — 300. На польскай мяжы чэргі меншыя: “Брузгі” — болей за 80 машын (на ўезд — 60), “Бераставіца” — 40 (на ўезд — 80), “Казловічы” — 40.
Што да легкавікоў, то найбольшая колькасць чакае ў “Каменным Логу” — 100 машын.