На мяжы Беларусі з ЕС стаяць у чэргах больш за 2,6 тысяч фур
Фуры на мяжы / AFP / Getty Images
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сабралася звыш 2650 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Самыя вялікія чэргі назіраюцца на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 210 фур, "Катлоўка" — 350, "Каменны Лог" — больш за 320, "Беняконі" — звыш 340, "Прывалка" — 270 фур.
На мяжы з Латвіяй перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" сабралася больш за 100 фур, "Урбаны" — звыш 220.
На польска-беларускай мяжы перад пунктам пропуску "Брузгі" стаяць больш за 140 фур, "Бераставіца" — 150, "Казловічы" — звыш 550.
На ўкраінскім напрамку чэргі ўтварыліся толькі перад пунктам пропуску "Новая Рудня" —- тут чакаюць выезду больш за 40 грузавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.