На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць чарга з 2080 фур

Фуры на мяжы / Ілюстратыўнае фота
Фуры на мяжы / Ілюстратыўнае фота

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам чакаюць выезду больш за 2080 фур, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Бераставіца" сабралася больш за 420 фур, "Казловічы" — больш за 400.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 70 фур, "Катлоўка" — 160, "Каменны Лог" — звыш 370 фур, "Беняконі" — больш за 350, "Прывалка" — звыш 300 фур.

На беларуска-латвійскай граніцы перад пунктам пропуску "Урбаны" ў чарзе стаяць больш як 10 фур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі