На мяжы з Беларуссю мігрант абакраў польскага памежніка

Польскія памежнікі, ілюстрацыйнае фота

Польскія памежнікі, ілюстрацыйнае фота / strazgraniczna.pl

На беларуска-польскай мяжы мігрант абакраў польскага памежніка, піша RMF FM.

Зламыснік прасунуў рукі праз металічную агароджу і сцягнуў у вайскоўца радыётэлефон. Выпадак адбыўся яшчэ 9 траўня, а 13 траўня яго афіцыйна пацвердзілі ў прэс-службе 16-й Паморскай механізаванай дывізіі.

У дывізіі кажуць, што памежнік збіраўся зняць са слупа маркер, якім кантрабандысты пазначаюць шляхі перасячэння мяжы для мігрантаў. У гэты час з другога боку плота да яго падбег мігрант, выхапіў радыётэлефон, прымацаваны да камізэлькі, і ўцёк. Праз некалькі хвілін памежнікі дыстанцыйна выключылі тэлефон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі