На мяжы з Украінай загінулі два беларускія памежнікі — праваліліся пад лёд

"Неслі службу ў складаных умовах у разлітай пойме Дняпра" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
"Неслі службу ў складаных умовах у разлітай пойме Дняпра" / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

На мяжы з Украінай загінулі два беларускія памежнікі — праваліліся пад лёд. Пра трагічнае здарэнне, якое здарылася раніцай 15 лютага ў Брагінскім раёне, паведамляе Гомельская памежная група.

У памежным нарадзе заставы "Камарын" былі лейтэнант, сяржант-кантрактнік і вайсковец тэрміновай службы. Яны "неслі службу ў складаных умовах у разлітай пойме Дняпра". У нейкі момант, абыходзячы вялікі разліў вады, кантрактнік праваліўся пад лёд. Яго спрабаваў выратаваць афіцэр, а іншага вайскоўца адправіў у бяспечнае месца. Аднак лёд не вытрымаў вагу дваіх узброеных памежнікаў і яны (лейтэнант і кантрактнік) патанулі.

На мяжы з Украінай загінулі два беларускія памежнікі — праваліліся пад лёд
vk.com/gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі