На мяжы затрымалі беларуса-фальшываманетчыка, якога шукаюць ва Украіне
Зранку ў сераду, 28 верасня, на ўкраінска-беларускай мяжы ў пункце пропуску "Прыкладнікі" памежнікі Луцкага атрада затрымалі грамадзяніна Беларусі. Яго падазраюць у злачынстве, учыненым на тэрыторыі Украіны, перадае interfax.by.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, каля 6-й гадзіны раніцы на пункт пропуску прыбыў аўтамабіль "Міцубісі" з беларускімі нумарамі. Падчас пашпартнага кантролю памежнікі выявілі, што ў ліку пасажыраў едзе беларус, абвешчаны ў вышук украінскімі праваахоўнікамі.
45-гадовага жхара Пінска падазраюць у вырабе, захоўванні, перавозцы, збыце падробленых грошай, дзяржаўных каштоўных папер.
Затрыманага пінчука перадалі супрацоўнікам Нацыянальнай паліцыі Украіны.