На мяжы зноў затрымалі больш за сто мігрантаў

Часцей за ўсё мігранты прыязджаюць з Афрыкі і Блізкага Усходу / Рasienis.lt
Часцей за ўсё мігранты прыязджаюць з Афрыкі і Блізкага Усходу / Рasienis.lt

За мінулыя суткі на беларуска-літоўскай мяжы затрыманы яшчэ 121 нелегальны мігрант. Больш за сто з іх  — грамадзяне Ірака, паведамляе літоўская памежная служба.

Відэа пра тое, як літоўскія памежнікі затрымліваюць мігрантаў, можна паглядзець тут.

Нагадаем, агульная колькасць нелегальных мігрантаў ўжо перавысіла 2000 чалавек з пачатку года — гэта ў 25 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Часцей за ўсё мяжу перасякаюць грамадзяне Афрыкі і Блізкага Ўсходу.

У сувязі з рэзкім павелічэннем колькасці такіх выпадкаў апошнім часам памежная служба Літвы ўзмацніла бяспеку мяжы з Беларуссю. Таксама да гэтага ўчастку былі прыкамандзіраваны вайскоўцы, выдзелены дадатковыя тэхнічныя рэсурсы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі