На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі новыя меры па барацьбе з п’янствам

На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі новыя меры па барацьбе з п’янствам

5 верасня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам кіраўніцтва сілавых структур абмеркавалі не толькі нацыянальную бяспеку і эканоміку, але і новыя меры па барацьбе з п’янствам у Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, гэтае пытанне ўздымалася асобна. Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась кажа, што было прызнана: праблема сур’ёзная і ніхто яе замоўчваць не збіраецца.

“Гаворка ішла і аб абмежаванні даступнасці алкаголю ў гандлёвых сетках — у крамах, і пра шэраг іншых мерапрыемстваў”, — сказаў Зась. На нарадзе было вырашана пытанне прапрацаваць “больш глыбока і больш узважана, комплексна”. Высвятляецца, што кіраўніцтвам краіны шукаюцца меры, каб істотна прасунуцца наперад у вырашэнні праблемы.

На нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі новыя меры па барацьбе з п’янствам
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі