На Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу па тым жа артыкуле, што і на мужа
На Насту Дашкевіч пачалі крымінальную справу паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта яна паведаміла ў сацсетках.
Па гэтым жа артыкуле пад вартай знаходзіцца яе муж — палітвязень Зміцер Дашкевіч. Яго затрымалі 23 сакавіка, спярша асудзілі на 15 сутак, а потым пачалі крымінальную справу.
"Калісьці я давала Змітру клятву, што буду з ім і ў горы, і ў радасці. Канешне, я не думала ў гэты момант, што пад гэтымі словамі будзе ў тым ліку адное судовае паседжанне, дзе нас будуць разам судзіць. Але так сталася. Сёння мяне выклікалі ў СК, дзе зрабілі падазраванай ў "народным" 342 ч 1. Сітуацыя, канешне, дзікая", — напісала жанчына.
Нагодай для крымінальнай справы, верагодна, стаў удзел у вулічных маршах 2020 года.
У сям'і Дашкевічаў трое дзяцей, яны чакаюць чацвёртага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.