На Палессі шукалі (і знайшлі) дзеда Талаша

Знойдзены Міхаіл Талаш / УУС Брэсцкага аблвыканкама

Знойдзены Міхаіл Талаш / УУС Брэсцкага аблвыканкама

Міхаіл Талаш  — сваяк або цёзка знакамітага партызана — знайшоўся. Некалькі дзён яго шукалі міліцыя і ратавальнікі ў лясах Столінскага раёна. Міхаілу Талашу 81 год. 21 жніўня ён пайшоў у лес і знік. Паведамлялася, што ён быў апрануты ў белую кашулю з пагонамі і зялёныя штаны. На галаве была афіцэрская фуражка.

Пашукавікі выказалі здагадку, што ён заблукаў у лесе каля вёскі Відзібор на Століншчыне. Напярэдадні вечарам яны апублікавалі інфармацыю, што пенсіянер знойдзены.

Прозвішча Талаш на Палессі вядомае дзякуючы партызану ўдзельніку некалькіх войнаў Васілю Ісакавічу Талашу. Яго гісторыю апісаў у аповесці "Дрыгва" Якуб Колас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі