На палігоне адходаў у Дуброўне знайшлі абгарэлыя астанкі чалавека
На палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Дуброўне ў Віцебскай вобласці знайшлі абгарэлыя астанкі чалавека, інфармуе прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося раніцай 6 красавіка. Цяпер праваахоўнікамі высвятляецца асоба загінулага (ці загінулай), а таксама прычына смерці.