На парад 9 траўня ў Маскву да Пуціна ніхто не прыедзе, нават Лукашэнка
На парад 9 траўня ў Маскву да Уладзіміра Пуціна ніхто не прыедзе. Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў спасылаецца на тое, што Крэмль не запрашаў замежных лідараў, бо сёлета "не юбілейная дата". У Пяскова пацікавіліся, ці прыедзе тады хаця б Аляксандр Лукашэнка? Прэс-сакратар сказаў, што, па яго даных, удзел госця з Беларусі ў парадзе Перамогі ў Маскве не плануецца.
Улады РФ арганізоўваюць традыцыйны парад падчас вайны ва Украіне і сваіх няўдач, вялікіх страт "у жывой сіле і тэхніцы".
З-за расійскай агрэсіі мала хто з яе саюзнікаў адгукнуўся б за запрашэнне прыехаць на парад. Нават у Ізраілі з-за вайны ва Украіне вырашылі сёлета парад на 9 траўня не праводзіць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.